З 1 па 5 кастрычніка на палігонах Матыбулак і Мунке (Казахстан) пройдзе тактыка-спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі разведвальных падраздзяленняў узброеных сіл дзяржаў — членаў АДКБ "Пошук-2018".
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, ад Беларусі ў вучэнні возьмуць удзел каля 40 вайскоўцаў ад разведвальных падраздзяленняў Узброеных сіл. 29 верасня яны накіраваліся да месца правядзення сумеснага вучэння.
Падчас вучэння будуць адпрацоўвацца пытанні кіравання, арганізацыі і вядзення разведкі ва ўмовах выканання вучэбна-баявых задач у розных умовах абстаноўкі.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 30 верасня 2018
Мінск, 30 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/102/45156
Текущая дата: 17.11.2024