Савецкі мастак, стваральнік персанажаў мультфільма "Канікулы ў Прастаквашына" Аркадзь Шэр памёр на 85-м годзе жыцця. Пра гэта ў аўторак паведаміла сястра мастака Святлана Суворава, піша ТАСС.
"Сёння, на 85-м годзе жыцця, пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр мой родны брат Аркадзь Саламонавіч Шэр, выдатны чалавек і таленавіты мастак. Светлая яму памяць", - напісала Суворава ў Facebook.
Аркадзь Шэр працаваў над мультфільмам Уладзіміра Папова "Канікулы ў Прастаквашына" ў 1980 годзе. Тады мастак змяніў першапачатковы візуальны выгляд амаль усіх персанажаў, створаных раней мастакамі Лявонам Хачатранам і Мікалаем Ерыкаловым у першай стужцы "Трое з Прастаквашына".
Аркадзь Шэр і Аляксандр Вінакураў сталі мастакамі-пастаноўшчыкамі пры стварэнні і трэцяй часткі серыі "Зіма ў Прастаквашына" (1984). У гэты раз знешні выгляд герояў зноў зведаў шэраг змен.
Шэр працаваў на кінастудыі "Саюзмультфільм" з 1959 года. Усяго ён працаваў над стварэннем больш за 40 фільмаў.
Звязда, 7 жніўня 2018
Звязда, 7 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/105/44515
Текущая дата: 17.11.2024