Белорусский портал в Казахстане

На біржавых таргах беларускі рубель аслабеў да долара, умацаваўся да еўра і расійскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 ліпеня беларускі рубель аслабеў да долара і ўмацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0114 рубля (0,50%) і склаў 2,2898 рубля.

Курс долара вырас на 0,0006 рубля (0,03%) да 1,9706.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0048 рубля (0,15%) і склаў 3,1632 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 13 ліпеня ф`ючэрсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,31% да 74,22 долара за барэль. Ф`ючэрсныя кантракты на нафту WTI гандляваліся паблізу 70,34 долара за барэль, што на 0,01% ніжэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, 13 лiпеня вырас на 8,72 капейкі і склаў 62,2934 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/106/44155
Текущая дата: 17.11.2024