Навукоўцы імкнуцца вывесці клубніцы, якія не запатрабуюць апрацоўкі хімікатамі для павелічэння тэрміну захоўвання.
Беларускія клубніцы больш прыдатныя для выкарыстання ў нашых умовах, чым замежныя гатункі, лічаць у інстытуце пладаводства.
"Галандскія гатункі, да прыкладу, у Беларусі не раянаваныя, могуць вырасці, а могуць — не", — распавяла загадчык аддзела інфармацыі, укаранення і маркетынгу РУП "Інстытут пладаводства" Наталля Кадыка.
У цэлым намаганні навукоўцаў накіраваныя на тое, каб можна было мінімізаваць апрацоўку расліны, якая выкарыстоўваецца для таго, каб ягады даўжэй захоўваліся.
Усяго ў Беларусі выведзена шаснаццаць гатункаў клубніц.
"Палова з іх выведзена ў інстытуце пладаводства. Гатункі, якія выведзеныя ў нас, добра захоўваюцца і пераносяць транспарціроўку", — адзначыла Кадыка.
Правільная назва клубніц — суніцы садовыя. Нядаўна ў інстытуце вывелі новы гатунак "Купава". Каб вывесці новы гатунак, можа спатрэбіцца некалькі гадоў. А для стварэння новага гатунку яблыкаў або груш могуць спатрэбіцца дзесяткі гадоў.
Sputnik, 6 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/108/43780
Текущая дата: 17.11.2024