Белорусский портал в Казахстане

Спецыяльны гадзіннік да Дня Перамогі выпусцілі ў Мінску



Лімітаваная калекцыя аднастрэлачнікаў ад Мінскага гадзіннікавага завода выпушчана адмыслова да 9 Мая.

Выпуск абмежаваных калекцый мемарыяльных гадзіннікаў стаў ужо добрай традыцыяй беларускіх майстроў, якія вырабляюць гадзіннікі. У гэты раз на Мінскім гадзіннікавым заводзе вырашылі аддаць даніну павагі подзвігу ветэранаў. З гэтай мэтай была выпушчаная лімітаваная калекцыя фірменных гадзіннікаў з адной стрэлкай.

Сэрцам гадзінніка або калібрам, як кажуць прафесіяналы, стаў механізм 1801.1, які выпускаецца на Мінскім гадзіннікавым заводзе і ўсталёўваецца ва ўпадабаны многімі гадзіннік з адной стрэлкай.

Асаблівасцю айчыннага механізму з`яўляецца яго дакладнасць, ён выкананы з ужываннем пятнаццаці штучных рубінавых камянёў, што забяспечвае яго надзейнасць. Запас ходу у такога гадзінніка складае 38 гадзін.

Спецыяльны гадзіннік да Дня Перамогі выкананы ў двух каляровых рашэннях: чорным і карычневым. Дызайн гадзінніка капіюе стыль "авіятараў", так называліся гадзіннікі, прызначаныя для ваенных лётчыкаў.

Цыферблат мае насяканні з ходам у дзесяць хвілін, а таксама дадатковы ўнутраны круг з лічбамі, што дазваляе лічыць сутачны ход гадзінніка.

Спецыяльна для гэтага гадзінніка зробленыя скураныя папружкі ручной работы. Усяго на Мінскім гадзіннікавым заводзе выраблена па 100 гадзіннікаў на кожнае каляровае рашэнне.

Задняя сценка гадзінніка выканана са сталі. На яе нанесеная гравіроўка з назвай калекцыі "73-я гадавіна Перамогі", а таксама парадкавы нумар гадзінніка ў калекцыі. У цэнтры размешчана выява помніка Воіну-вызваліцелю, які ўсталяваны ў Берліне.

Корпус гадзінніка пакрыты спецыяльным алмазападобным напыленнем, якое абараняе яго ад пашкоджанняў. Спецыяльныя ўласцівасці беларускага "ноу-хау" ў свой час былі пацверджаны спецыяльным сертыфікатам Нацыянальнай акадэміі навук.

Станіслаў Андросік
Sputnik, 7 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/109/43342
Текущая дата: 17.11.2024