Белорусский портал в Казахстане

Развіццё беспілотных сістэм у абароннай сферы абмеркавалі беларускія вайскоўцы ў Абу-Дабі



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Беларуская ваенная дэлегацыя на чале з першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл - начальнікам штаба узбраення палкоўнікам Віталём Шастаком прыняла ўдзел у канферэнцыі ў Абу-Дабі, прысвечанай развіццю беспілотных сістэм у абароннай сферы. 

Беларускія вайскоўцы наведваюць Абу-Дабі. У праграме візіту - удзел у рабоце міжнародных выставак беспілотных лятальных апаратаў UMEХ-2024 і SimTEX-2024, якія праходзяць з 22 па 25 студзеня, і наведванне канферэнцыі, прысвечанай развіццю беспілотных сістэм у абароннай сферы.

22 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/11/72253
Текущая дата: 20.11.2024