Белорусский портал в Казахстане

Шнур і Галыгін праспявалі на беларускай мове ў новым кліпе



Неадназначнае відэа з песняй на беларускай мове павінна было павіншаваць жанчын з 8 сакавіка, але штосьці пайшло не так.

Відэа, якое гурт "Ленінград" з Сяргеем Шнуравым і беларускім комікам Вадзімам Галыгіным выпусцілі напярэдадні Міжнароднага жаночага дню, выклікала неадназначныя рэакцыі ў гледачоў.



У кліпе шмат стэрыатыпаў —  букеты, гарэлка, селядзец і астатняя атрыбутыка, закліканая падкрэсліць святочны характар 8 сакавіка ў календары.

На відэа ў якасці кіраўніка хору можна лёгка пазнаць Анатоля Ярмоленку, якога ў канцы кліпа чакае незайздросная доля.

У аркестры спяваюць вядомыя беларускія свецкія львіцы накшталт Ларысы Грыбалёвай і Наталі Рашэ, затое Ганна Бонд адмовілася ад удзелу ў здымках. У сацыяльных сетках ідзе актыўнае абмеркаванне скандальнага відэа.

​​Рэжысёрам скандальнага відэа стаў Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, які вядомы сваімі працамі для беларускага рэпера Макса Каржа.

Дарэчы, увесь кліп героі ці спяваюць на беларускай мове ці размаўляюць звыклай многім "трасянкай". Для таго каб сэнс быў зразумелы і фанатам "Ленінграда" у Расіі, адмыслова прадугледжаныя субтытры на рускай мове.

Мінск, 9 сакавіка 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/110/42759
Текущая дата: 07.10.2024