Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
У Брэст 2 красавіка прыбыў кантынгент 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расіі для ўдзелу ў сумесных беларуска-расійскіх батальённых тактычных вучэннях з баявой стральбой і дэсантаваннем.
Вучэнні пройдуць на Брэсцкім палігоне. Адкрыюцца 9 красавіка. Актыўная фаза намечана на 10—12 красавіка.
Ад беларускага боку ў вучэннях возьмуць удзел падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2018
Мінск, 3 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/110/43034
Текущая дата: 17.11.2024