Белорусский портал в Казахстане

Беларускія прадукты харчавання прадстаўлены на выстаўцы Gulfood 2018 у Дубаі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Беларускія прадукты харчавання прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і напіткаў Gulfood 2018 у Дубаі (Аб`яднаныя Арабскія Эміраты).

Пры падтрымцы пасольства Беларусі ў ААЭ на выстаўцы арганізаваны нацыянальны павільён, у якім прадстаўлены ААТ "Мінскі малочны камбінат нумар 1", ЗАТ "Мінскі завод безалкагольных напіткаў", Ваўкавыскае ААТ "Беллакт", СП "Санта Брэмар" і СП "Санта Імпэкс Брэст", ААТ "Дражджавы камбінат", СЗАТ "Сервалюкс Агра", ААТ "Лідскі малочнакансервавы камбінат", ААТ "Слонімскі мясакамбінат", ТАА "Праймілк", ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат", ААТ "Калінкавіцкі малочны камбінат".

У рабоце выстаўкі прымае ўдзел і афіцыйная дэлегацыя на чале з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігарам Брыло, які сёння правёў сустрэчу з намеснікам міністра па пытаннях змянення клімату і абароны навакольнага асяроддзя ААЭ доктарам Маджыдам Султанам аль-Касімі.

У час сустрэчы падрабязна абмеркаваны пытанні завяршэння працэдур атэстацыі шэрага беларускіх прадпрыемстваў, што дасць магчымасць ім пачаць пастаўкі прадукцыі ў рэгіён.

Дзякуючы актыўнай рабоце Мінсельгасхарча і пасольства Беларусі ў ААЭ па стварэнні ўмоў для выхаду прадпрыемстваў і арганізацый рэспублікі на рынак Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў, экспарт беларускай харчовай прадукцыі ў гэту краіну павялічыўся за апошнія гады ў шэсць разоў.

19 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/112/42597
Текущая дата: 17.11.2024