Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings павысіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце да ўзроўню B з B-, прагноз "стабільны".
Як адзначаецца ў паведамленні агенцтва, кароткатэрміновыя рызыкі знешняга фінансавання знізіліся з-за рэзервавання ў мінулым годзе сродкаў пад плацяжы 2018 года, а таксама з-за павелічэння міжнародных рэзерваў, якія выраслі да 7,3 млрд долараў на канец 2017 года.
"Рэзервы, верагодна, скароцяцца пасля пагашэння ў студзені еўрааблігацый на 800 млн долараў, але па выніках года ўсё ж такі могуць перавысіць 6,7 млрд долараў", — мяркуюць эксперты Fitch.
"Рэзервы, верагодна, скароцяцца пасля пагашэння ў студзені еўрааблігацый на 800 млн долараў, але па выніках года ўсё ж такі могуць перавысіць 6,7 млрд долараў", — мяркуюць эксперты Fitch.
Паводле іх ацэнак, на абслугоўванне знешняга доўгу Беларусі давядзецца накіраваць 2,6 млрд долараў у 2018 годзе, якія будуць пакрытыя за кошт запазычанняў на знешнім і ўнутраным рынку, а таксама за кошт патэнцыйна магчымага новага выпуску міжнародных аблігацый.
"Устойлівае зніжэнне рызык рэфінансавання будзе залежаць ад далейшага прагрэсу ў дыверсіфікацыі крыніц знешняга фінансавання, магчымасцяў рэфінансавання расійскага двухбаковага доўгу і развіцця мясцовага рынку", — гаворыцца ў паведамленні.

Аналітыкі Fitch таксама адзначаюць паляпшэнне каардынацыі паміж грашова-крэдытнай і бюджэтнай палітыкай, абачлівую палітыку ў сферы заработнай платы і павышэнне гнуткасці абменнага курсу. Усё гэта ў выніку спрыяла хуткаму зніжэння інфляцыі.
"Інфляцыя ўпала да 4,6% у канцы 2017 года (значна ніжэй, чым афіцыйная мяжа інфляцыі ў 9%) з 10,6% у канцы 2016 года", — канстатуюць эксперты.
"Інфляцыя ўпала да 4,6% у канцы 2017 года (значна ніжэй, чым афіцыйная мяжа інфляцыі ў 9%) з 10,6% у канцы 2016 года", — канстатуюць эксперты.
"Поспех стратэгіі Нацыянальнага банка па прасоўванні да поўнамаштабнага рэжыму таргетавання інфляцыі і зніжэнне да 2020 года інфляцыі да ўзроўню 5%, хутчэй за ўсё, будзе залежаць ад захавання ўзгодненасці палітыкі і паляпшэння каналаў перадачы грашова-крэдытнай палітыкі за кошт далейшай дэдаларызацыі і зніжэння квазіфіскальнага праграмнага крэдытавання", — адзначаюць яны.
На іх думку, дэфіцыт бягучага рахунку для Беларусі захаваецца. Fitch ацэньвае дэфіцыт у 2,7% ВУП у 2017 годзе, у параўнанні з 3,5% у 2016 годзе. Дэфіцыт будзе паступова павялічвацца да 3,5% у 2018—2019 гадах, бо ўнутраны попыт і буйныя інфраструктурныя праекты, напрыклад будаўніцтва (АЭС), набіраюць абароты.
Fitch звяртае ўвагу, што паказчыкі беларускага экспарту па-ранейшаму залежаць ад коштаў на нафту і перспектыў росту гандлёвых партнёраў, асабліва ў Расіі. Эксперты таксама чакаюць, што чысты знешні доўг (49% ВУП) і абслугоўванне знешняга доўгу стабілізуюцца на працягу прагназаванага перыяду.
Асноўнымі фактарамі, якія могуць негатыўна адаб`ецца на рэйтынгах Беларусі, на думку аналітыкаў Fitch, з`яўляюцца: аднаўленне вонкавага фінансавага націску і скарачэнне міжнародных рэзерваў; узмацненне макраэканамічнай нестабільнасці, напрыклад, у сувязі з аслабленнем ўзгодненасці або даверу да эканамічнай палітыкі; пагаршэнне стану дзяржаўных фінансаў, якое прыводзіць да значнага росту дзяржаўнага доўгу або умоўных абавязацельстваў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/113/42289
Текущая дата: 17.11.2024