Белорусский портал в Казахстане

Польшча праз Інтэрпол шукае 1,6 тысячы эсэсаўцаў



Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы зьвярнуўся ў Інэтрпол з просьбай выявіць, ці жывыя супрацоўнікі канцэнтрацыйных лягераў. У сьпісе 1,6 тысяч прозьвішчаў.

У адмысловую групу ІНП, якая займаецца пошукам былых эсэсаўцаў, увайшлі пракурор, архівіст і некалькі гісторыкаў. Група прааналізавала 23 тысячы прозьвішчаў супрацоўнікаў канцлягераў.

Заявы ў Інтэрпол датычаць пераважна асобаў, якія могуць жыць у Нямеччыне, Аўстрыі, Румыніі, Харватыі, Сэрбіі, Славеніі, Нідэрляндах, Францыі, у Вугоршчыне і ва Ўкраіне.

Палякі атрымалі ўжо больш дзясятка адказаў — Нямеччына і Аўстрыя выявілі, што месца знаходжаньня больш як дзесяці эсэсаўцаў невядомае, а шмат зь іх ужо памерлі.

Сьледчыя Інстытуту нацыянальнай памяці вядуць восем сьледзтваў, якія датычаць злачынстваў у лягерах у Аўшвіцы, Грос-Розэне, Бухэнвальдзе, Трэблінцы, Майданэку, Равэнсбруку і Заксэнгаўзэне.

Радыё Свабода, 15 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/113/42336
Текущая дата: 17.11.2024