Белорусский портал в Казахстане

"Паланэз" увайшоў у тройку лепшых сістэм залпавага агню ў свеце ў 2017 годзе



Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" увайшла ў тройку лепшых у свеце ў 2017 годзе па версіі інтэрнэт-відэаканала "Арміі свету". Інтэрнэт-відэаканал склаў топ-10 рэактыўных сістэм залпавага агню ў свеце.



Беларуская РСЗА на трэцім месцы пасля кітайскіх AR3 і WS-2D, якія размясціліся на другім і першым радку адпаведна. У топ-10 прадстаўлены таксама РСЗА Ізраіля, Расіі, ЗША, Турцыі і іншых краін.

Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" прызначана для паражэння адкрыта размешчанай і ўкрытай жывой сілы, небраніраванай і браніраванай ваеннай і ваенна-спецыяльнай тэхнікі, артылерыі, ракетных і зенітных ракетных комплексаў, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах базіравання і іншых аб`ектаў на далёкасці ад 50 км да 200-300 км з высокай дакладнасцю.

15 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/120/40358
Текущая дата: 17.11.2024