Белорусский портал в Казахстане

Свярдлоўская вобласць зацікаўлена ў сумесным з "Белкамунмашам" выпуску электробусаў



Пра гэта паведамілі ва ўрадзе Свярдлоўскай вобласці.

Свярдлоўская вобласць зацікаўлена ў супрацоўніцтве з холдынгам "Белкамунмаш" па выпуску электробусаў.

Кіраўнік Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў наведвае з рабочым візітам Мінск. У час азнаямлення з вытворчай пляцоўкай аднаго з вядучых вытворцаў наземнага гарадскога электрычнага транспарту ў краінах СНД размова ішла аб магчымых пастаўках і выкарыстанні на гарадскіх маршрутах Сярэдняга Урала электробусаў, а таксама аб перспектывах лакалізацыі такой вытворчасці ў рэгіёне.

"Такі бесправадны транспарт нам неабходны. Яго прымяненне значна аблягчае выбудоўванне маршрутаў гарадскога грамадскага транспарту. Я прапанаваў кіраўніцтву прадпрыемства лакалізаваць частку вытворчасці электробусаў у Свярдлоўскай вобласці. З улікам таго, што мы ў рэгіёне выпускаем розныя віды рухомага саставу, для нас гэта будзе новай кампетэнцыяй. Сённяшнія дамоўленасці - толькі пачатак, мы будзем працаваць над рэалізацыяй праекта", - сказаў Яўген Куйвашаў. Ён праехаў у пасажырскім салоне электробуса Е433 Vitovt Max Electro і высока ацаніў якасць тэхнікі.

Электробус аб`ядноўвае ў сабе перавагі тралейбуса і аўтобуса, абсталяваны сістэмай накапляльнікаў электраэнергіі на базе суперкандэнсатараў, што дае магчымасць гэтаму віду транспарту пераадольваць кароткія маршруты - да 15 км - без кантактнай сеткі, ажыццяўляючы пяціхвілінную зарадку на канцавых прыпыначных пунктах.

18 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/120/40416
Текущая дата: 17.11.2024