Падчас Дзён Мінска, якія праходзяць у Омску, падпісаныя шэраг пагадненняў і кантрактаў, паведаміла прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі.
Так, падпісаныя пагадненні аб супрацоўніцтве паміж гарадскімі саветамі дэпутатаў, гандлёва-прамысловымі палатамі і бізнес-кампаніямі.
У дэпартаменце гарадской эканамічнай палітыкі адміністрацыі Омска паведамілі, што ў кантактнай біржы, якая прайшла ў межах расійска-беларускага бізнес-форуму 25 ліпеня, узялі ўдзел прыкладна 50 омскіх кампаній, арганізацый і ўстаноў. У складзе мінскай дэлегацыі прадстаўнікі вядучых заводаў і прадпрыемстваў, што працуюць у розных галінах: машынабудаванні, харчовай прамысловасці, вытворчасці оптыка-электронных прыбораў, турызме.
Адбылося больш за 60 сустрэч, больш за палову з іх самі ўдзельнікі ацанілі як дзейсныя. Падпісаныя тры пагадненні аб супрацоўніцтве.
Прадпрыемства "Мінскхлебпрам" дамовілася аб пастаўках кандытарскіх вырабаў з Беларусі. Мінскі трактарны завод (праз дылера ТАА "Сібірская база") падпісаў пагадненне аб арганізацыі вытворчасці трактарных кампанентаў і рамдэталяў для аказання сэрвісных паслуг у Омскай вобласці.
"Дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнутыя ў розных сферах: на ўзроўні органаў прадстаўнічай улады, гандлёва-прамысловых палат і бізнесу. Гэта, на наш погляд, дазваляе высока ацэньваць вынікі Дзён Мінска ў нашым горадзе", — адзначыла дырэктар дэпартамента гарадской эканамічнай палітыкі Вольга Парфёнава.
Дні Мінска ў Омску працягваюцца. Сёння беларуская дэлегацыя наведвае прамысловыя прадпрыемствы расійскага рэгіёна.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2017
Мінск, 26 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/121/40172
Текущая дата: 17.11.2024