Белорусский портал в Казахстане

Фестываль фальклорнага мастацтва "Скарбніца Падняпроўя" стартуе 22 лютага ў Магілёве



Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Адкрые фестываль зімовае свята з удзелам выканаўцаў, калектываў і майстроў Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага і Горацкага раёнаў.

У час фестывалю, якое будзе прадаўжацца ўвесь каляндарны год, кожны квартал будуць праходзіць тэатралізаваныя народныя каляндарныя святы, тэматычныя вечары і конкурсы.

У творчым праекце прымуць удзел носьбіты і пераемнікі народных традыцый, клубныя ўстановы і школы мастацтваў вобласці.

Гэта будуць аўтэнтычныя фальклорныя калектывы, танцавальныя пары-выканаўцы, калектывы народных бытавых танцаў, народныя музыканты, майстры традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамесных вырабаў, расказчыкі народнай прозы і іншыя прадстаўнікі мастацкай творчасці, якія пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтычную культуру свайго краю.

"Фестываль фальклорнага мастацтва "Скарбніца Падняпроўя" праводзіцца з мэтай вывучэння, адраджэння і захавання мясцовых (лакальных) традыцыйных культур, фарміравання каштоўнасных арыенціраў беларускага грамадства ў напрамку асэнсавання значнасці традыцыйнага мастацтва ў сістэме сучаснай беларускай і сусветнай культуры, выхавання падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны, арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу", - адзначылі ў метадычным цэнтры.

7 лютага 2017, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/127/38609
Текущая дата: 17.11.2024