Пра гэта паведамілі ў прэс-службе дыпламатычнай місіі.
Выстаўка "Геній зямлі беларускай", прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, адкрылася 24 лістапада ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі. Вернісаж суправаджаўся аншлагам.
Экспазіцыя, прадстаўленая Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, адлюстроўвае жыццёвы і творчы шлях паэта. Прадстаўленыя ў ёй экспанаты і матэрыялы расказваюць пра яго дзяцінства і юнацтва, родных і сяброў, вучобу ў Ніжагародскай і Яраслаўскай гімназіях, Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі.
Максім Багдановіч паўстае як паэт і празаік, крытык і публіцыст, перакладчык і журналіст. Фатаграфіі і аўтографы знаёмяць з людзьмі, якія былі побач з пісьменнікам, натхнялі яго на напісанне твораў, дапамагалі ў выданні адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў паэта "Вянок".
У цэнтры выстаўкі - аўтограф Максіма Багдановіча і яго партрэт (рэпрадукцыя вядомай работы Валянціна Волкава 1927 года). Гэты партрэт - лепшы мастацкі вобраз паэта ў час росквіту яго таленту, такі, якім яго ведалі сучаснікі.
Адкрываючы выстаўку, саветнік-пасланнік пасольства Юрый Ярашэвіч адзначыў, што ў гісторыі кожнага народа ёсць імёны, якімі ён ганарыцца, якія сталі здабыткам чалавецтва, паколькі вядомасць іх перасягнула межы і час. Да такіх асоб адносіцца і Максім Багдановіч. Яго ўклад у жанравую і структурную разнастайнасць беларускай літаратуры параўноўваюць з укладам Аляксандра Пушкіна ў рускую літаратуру.
Імя праслаўленага беларускага класіка ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЕСКА "Гадавіны выдатных асоб і падзей". Помнікі Максіму Багдановічу ўстаноўлены не толькі ў Беларусі, але і ў Яраслаўлі, дзе служыў яго бацька і дзе з`явіліся на свет першыя творы паэта, а таксама ў Ялце, дзе ён правёў апошнія гады жыцця.
"Сэрца і думы Максіма Багдановіча заўсёды былі аддадзены Беларусі, хоць вялікая частка яго нядоўгага жыцця прайшла ў Расіі. Адкрыццё юбілейнай выстаўкі ў цэнтры Масквы - яшчэ адно сведчанне нашай культурнай еднасці", - сказаў Юрый Ярашэвіч.
З удзячнасцю адзначыўшы, што ў Расіі высока цэняць творчасць беларускага класіка, дыпламат выказаў шчырую падзяку прадстаўнікам буйнейшых літаратурных музеяў і бібліятэк Масквы, іх калегам з Яраслаўля, дзе створаны музей Максіма Багдановіча і Цэнтр беларускай культуры, расійскім літаратуразнаўцам, паэтам, пісьменнікам, культурным дзеячам за ўклад у падрыхтоўку мерапрыемства і ўдзелу ў ім.
Вернісаж суправаджала выступленне народнага цымбальнага аркестра "Ліра" Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. На беларускай мове і ў перакладзе на рускую гучалі вядомыя творы класіка.
25 лістапада 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/131/37712
Текущая дата: 17.11.2024