Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што амерыканскае грамадства пакуль не гатова выбраць прэзідэнтам жанчыну



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 11 верасня журналістам.

Адзін з журналістаў пацікавіўся, ці сочыць Аляксандр Лукашэнка за ходам прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Кіраўнік дзяржавы адказаў, што сочыць, але асабліва не ўнікае.

"Каб адказаць на пытанне, трэба быць вельмі моцна паглыбленым у прэзідэнцкую выбарчую кампанію ЗША, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я сачу, але не настолькі паглыблены, каб абсалютна адказаць на гэта пытанне".

"Мне здаецца, што грамадства ЗША яшчэ не гатова выбраць жанчыну, нават такую вопытную, як Клінтан. І, напэўна, не хутка будзе такая вопытная жанчына вылучацца кандыдатам у прэзідэнты, як яна", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў, што Хілары Клінтан ведае "і адмоўнае, і станоўчае Белага дома". Яна была вялікім чыноўнікам, займаючы пасаду і дзяржсакратара.

"І таму я гавару, што не хутка будзе такі кандыдат у прэзідэнты, як Клінтан", - лічыць Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, "яна вельмі падрыхтаваны чалавек, але ўся яе бяда, напэўна, у тым, як я думаю, што грамадства ў ЗША яшчэ не падышло да таго, каб выбраць прэзідэнтам жанчыну, дзе ваенны складнік велізарны".

"Ці зможа жанчына кіраваць такім вялікім ваенным патэнцыялам, спецслужбамі, ЦРУ і г.д. - пытанне", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Напэўна, гэтак жа, як у Беларусі, - у нас вельмі шмат таленавітых жанчын, але наша грамадства не гатова выбраць жанчыну з-за паўнамоцтваў прэзідэнта. Калі б у нас дэкаратыўны быў прэзідэнт - проста сустракае-праводзіць - мы знайшлі б прыгажуню-жанчыну і падтрымалі, выбралі прэзідэнтам. Я гавару мы - гэта наша грамадства. Гэтак жа і ў ЗША яшчэ не гатовы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што цемнаскурага прэзідэнта амерыканскае грамадства гатова было выбраць. "Дарэчы, я ведаю пункт гледжання экс-прэзідэнта Буша, які гэтак жа сказаў, так, цемнаскурага грамадства гатова выбраць, жанчыну - не. Але гэта было амаль 10 гадоў таму. Я гэты пункт гледжання падтрымліваю", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён таксама выказаў меркаванне, што "зыходзячы з той дынамікі, якая адбываецца, Дональд Трамп мае вельмі моцныя пазіцыі цяпер".

"І мне здаецца, зыходзячы зноў жа з дынамікі прэзідэнцкай гонкі ЗША, ён можа стаць прэзідэнтам. Што я маю на ўвазе? Каля двух месяцаў таму Хілары Клінтан апярэджвала Дональда Трампа недзе на 9 працэнтаў. Сёння ён ужо на 3-4 працэнты выйшаў наперад, - растлумачыў Прэзідэнт Беларусі. - Гэта значыць, дынаміка за два месяцы для амерыканскага грамадства вялікая. І ў выніку пэўных, многіх прычын, і ўнутраных, і знешніх, калі яна захаваецца, то, зразумела, Дональд Трамп пераможа. Гэта чыста мой пункт гледжання".

11 верасня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/134/36924
Текущая дата: 06.10.2024