Белорусский портал в Казахстане

Памёр апошні абаронца Брэсцкай крэпасці



У Ашдодзе (Ізраіль) памёр апошні абаронца Брэсцкай крэпасці Барыс Фаерштэйн. Пра гэта паведамляе Jewish.Ru.

Выданне «Весці Ізраіль» апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook некралог і гістарычны кадр, на якім пажылы Фаерштэйн паказаны на фоне сваёй даваеннай фатаграфіі.

Ветэрану было 96 гадоў. Паводле інфармацыі партала IzRus, ён нарадзіўся 21 чэрвеня 1920 года. Фаерштэйн сустрэў пачатак вайны ў Пятым форце крэпасці. Пасля адступлення ён быў кантужаны і трапіў у палон. Выжыць удалося дзякуючы веданню татарскай мовы: падчас «селекцыі» ён назваўся крымскім татарынам Барысам Несцеравым.

У маі 1945 года ветэрана вызвалілі з фашысцкага палону і змясцілі ў савецкі фільтрацыйны лагер. Выйшаўшы адтуль, Фаерштэйн з`ехаў у Джанкой, дзе шмат гадоў працаваў настаўнікам у школе.

У 1990-х рэпатрыяваўся ў Ізраіль, дзе да апошніх дзён быў актывістам ветэранскай арганізацыі і арганізатарам шахматна-шашачных турніраў.

Звязда, 24 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/135/36661
Текущая дата: 06.10.2024