Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
Размова ідзе пра свідравіны нумар 409g і нумар 468g.
Як удакладнілі ў кампаніі, абодва аб’екты пабудаваны ўласнымі сіламі «Беларуснафты» з рэкорднымі па працягласці гарызантальнымі ўчасткамі. «Без прыцягнення пабочных дарагіх сэрвісаў ротарна-кіруемых сістэм», — акцэнтавалі ўвагу на прадпрыемстве.
Фактычная глыбіня свідравіны нумар 409g склала 5154 м. Працягласць гарызантальнага ўчастка ад кроПкі ўваходу ў міжсалявыя адклады да забою — 1910 м. Фактычны забой свідравіны нумар 468g — 4336 м, а працягласць гарызантальнага ўчастка ад кропкі ўваходу ў міжсалявыя адклады да забою — 1900 м.
У кампаніі дадалі, што гэты рэзультат — заслуга зладжанай каманды спецыялістаў адразу некалькіх службаў і падрадчыкаў.
Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.
Звязда, 29 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/14/71098
Текущая дата: 20.11.2024