Белорусский портал в Казахстане

Амаль 140 беларусаў прымаюць удзел у баявых дзеяннях ва Ўкраіне



пра гэта паведаміў 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

"У нас ёсць спіс асоб, якія, паводле нашых даных, знаходзяцца ў зоне ўзброенага канфлікту ва Ўкраіне і прымаюць удзел у баявых дзеяннях у той або іншай форме, на тым або іншым баку канфлікту. У спісе амаль 140 чалавек", - расказаў міністр.

Паводле слоў Ігара Шуневіча, МУС выконвае даручэнне следчых па дакументаванні гэтых фактаў. Прававую ацэнку дзеянням членаў спіса будзе даваць следства.

1 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/143/34628
Текущая дата: 06.10.2024