Белорусский портал в Казахстане

Украінцы з замежных лідараў лепш за ўсё ставяцца да Лукашэнкі



Такія вынікі даследавання, праведзенага Сацыялагічнай групай "Рэйтынг".

Жыхары Украіны з замежных лідараў лепш за ўсё ставяцца да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - 63 працэнты апытаных станоўча ставяцца да беларускага лідара.

Як паведамляецца на сайце групы "Рэйтынг", другое месца ў канцлера Германіі Ангелы Меркель - 58 працэнтаў.

У 51 працэнта апытаных украінцаў станоўчае стаўленне да Прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ, у 49 працэнтаў - да Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і Прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Да Прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда маюць станоўчае стаўленне 40 працэнтаў апытаных, казахстанскага лідара Нурсултана Назарбаева - 37 працэнтаў.  

Даследаванне праводзілася з 14 па 22 студзеня 2016 года. У апытанні прынялі ўдзел украінцы ад 18 гадоў і старэйшыя.

Выбарка рэпрэзентатыўная па ўзросце, поле, рэгіёнах і тыпе паселішча. Выбарачная сукупнасць: 2 тыс. рэспандэнтаў.

Сацыялагічная група "Рэйтынг" (Rating Group Ukraine) створана ў 2008 годзе як недзяржаўная, незалежная даследчая арганізацыя, якая спецыялізуецца на правядзенні ўсіх відаў сацыялагічных даследаванняў з выкананнем міжнародных стандартаў, зацверджаных кодэксамі ESOMAR і WAPOR.

Штогод праводзіць амаль 100 тыс. інтэрв`ю і 100 фокус-групавых даследаванняў.

11 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/145/34282
Текущая дата: 16.11.2024