Белорусский портал в Казахстане

Савет ЕЭК ухваліў збліжэнне тэрмінаў правядзення маючых адбыцца перапісаў насельніцтва ў краінах ЕАЭС



Пра гэта паведаміла прэс-служба ЕЭК.

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ўхваліў праект распараджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЭЕС) "Аб правядзенні перапісаў насельніцтва раўнда 2020 года ў дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза". 

Праект быў прадстаўлены міністрам па асноўных кірунках інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Таццянай Валавай. "Перапісы насельніцтва з`яўляюцца найважнейшай крыніцай інфармацыі пра колькасць і якасць чалавечага патэнцыялу. Вынікі перапісаў насельніцтва таксама спалучаныя са шматлікімі галінамі статыстыкі і даюць магчымасць карэктаваць і ўдакладняць сацыяльна-эканамічныя індыкатары развіцця як дзяржаў-членаў, так і Саюза ў цэлым", — адзначыла Таццяна Валавая. 

Вынікі перапісаў насельніцтва дазваляюць атрымаць актуальныя даныя пра колькасць і структуру насельніцтва, яе працоўнай дзейнасці і міграцыйных перасоўваннях. Цяпер перапісы насельніцтва ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) праводзяцца раз у дзесяць гадоў, пры гэтым існуе розніца ў метадалогіі і тэрмінах іх правядзення. 

Рашэнні аб правядзеннм нацыянальных перапісаў насельніцтва, у якіх устанаўліваюцца пэўныя даты і праграмы, прымаюцца ўрадамі дзяржаў-членаў. Дакументы перапісаў насельніцтва зацвярджаюцца ўпаўнаважанымі органамі ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, што поўнасцю адпавядае нацыянальным заканадаўствам па перапісе. 

Як адзначае ЕЭК, правядзенне перапісаў насельніцтва ў дзяржавах — членах ЕАЭС у найбліжэйшыя тэрміны і на аснове адзіных падыходаў у тэрміналогіі і метадалогіі статыстычных паказчыкаў з`яўляецца галоўнай перадумовай для забеспячэння супастаўнасці перапісных даных. 

Рэалізацыя распараджэння ВЕЭС будзе спрыяць атрыманню супастаўных даных пра колькасць насельніцтва, працоўныя рэсурсы і міграцыйныя патокі ў межах ЕАЭС, неабходных для планавання і прыняцця рашэнняў на нацыянальным і саюзным узроўнях. 

У Беларусі перапіс насельніцтва праводзіцца раз у 10 гадоў у год, які заканчваецца на 9. Апошні перапіс праводзіўся ў 2009 годзе, а наступны плануецца ў 2019-м.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/147/33501
Текущая дата: 16.11.2024