Аб неабходнасці стварэння такога цэнтра ішла размова 7 кастрычніка ў час рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Новыя тэхналогіі ў медыцыне", з удзельнікамі якой сустрэўся Аляксандр Лукашэнка.
Як падкрэсліў Прэзідэнт, выбар правільнага шляху далейшага развіцця медыцыны вельмі важны. На яго думку, трэба максімальна канцэнтраваць веды і вопыт, каб рухацца наперад. Што датычыцца перспектыў стварэння цэнтра па клетачных тэхналогіях, то, як лічыць Аляксандр Лукашэнка, неабходна вывучыць замежную практыку і з яе ўлікам вызначыць патрэбны напрамак.
Дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Вольга Алейнікава, якая выступіла ў час канферэнцыі, выказала меркаванне, што за клетачнымі тэхналогіямі і біятэхналогіямі будучыня. Яна таксама адзначыла, што за апошнія гады ў Беларусі вельмі шмат зроблена для развіцця аховы здароўя. Укладзеныя ў галіну вялікія сродкі ў выглядзе стварэння і мадэрнізацыі навукова-практычных цэнтраў, бальніц і клінік эфектыўна акупляюцца. Дзякуючы сучаснай медыцыне вылечваюцца многія захворванні і ратуюцца тысячы чалавечых жыццяў. На прыкладзе створаных цэнтра і лабараторыі ў РНПЦ анкалогіі відавочна, што адкрываюцца зусім новыя перспектывы ў дыягностыцы і лячэнні анказахворванняў.
У Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага дыягностыцы, прафілактыцы і тэрапіі анказахворванняў. Па дзяржаўнай комплекснай праграме прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння анказахворванняў на 2011-2014 гады праведзены матэрыяльна-тэхнічнае перааснашчэнне і рэканструкцыя анкалагічных арганізацый у ахове здароўя краіны. Распрацавана і ўкаранёна больш за 80 новых метадаў дыягностыкі і лячэння анказахворванняў, якія адпавядаюць лепшым сусветным аналагам. РНПЦ анкалогіі вядзе гісторыю з верасня 1960 года і з`яўляецца галаўным спецыялізаваным навуковым, лячэбна-прафілактычным і каардынуючым цэнтрам па аказанні анкалагічнай дапамогі жыхарам Беларусі, а таксама выконвае функцыю Мінскага абласнога анкалагічнага дыспансера.
7 кастрычніка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
7 кастрычніка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/148/32880
Текущая дата: 16.11.2024