Белорусский портал в Казахстане

Старшыня КПУ Пётр Сіманенка: Прашу ўсіх маіх беларускіх сяброў і калегаў: вучыцеся на памылках Украіны, не паўтарайце іх



"Я б хацеў папрасіць усіх маіх беларускіх сяброў і калег: вучыцеся на памылках Украіны, не паўтарайце іх, не стварайце перадумовы, каб за вашы памылкі крывёй распісваўся народ", — заявіў старшыня Камуністычнай партыі Украіны Пётр Сіманенка журналістам 9 кастрычніка ў Мінску.

"Хопіць крыві ва Украіне, хопіць патураць тым, хто з-за мяжы навязвае свае погляды і крытэрыі, кажучы пра еўрапейскія каштоўнасці. Нам, прабачце, як у памыйную яму ўсё зліваюць, усе свае праблемы і недахопы. Мы потым разграбаем, сёй-той — іх стаўленікі — націскае на спускавы кручок, а сыны ўкраінскіх маці гінуць", — сказаў ён. 

Сіманенка адзначыў: "Падчас свайго візіту ў Беларусь хацеў бы дасягнуць у гутарцы з працоўнымі калектывамі, каб нас зразумелі, што мы — камуністы Украіны — якраз думаем пра мір. Мы партыя міру і стварэння".


БелаПАН, 9 октября 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/148/32907
Текущая дата: 16.11.2024