Белорусский портал в Казахстане

Паводле папярэдняй інфармацыі МЗС Тайланда, сярод загінулых і пацярпелых у выніку тэракта ў Бангкоку грамадзян Беларусі няма



Аб гэтым паведамілі ў МЗС Беларусі.

Як адзначае ТАСС, ахвярамі выбуху ў тайландскай сталіцы сталі 27 чалавек, у тым ліку некалькі іншаземцаў. У паліцэйскім шпіталі Бангкока, куды дастаўляюць параненых, заявілі, што большасць пацярпелых - турысты з Кітая. Разам з тым, паводле даных агенцтва Кіёда, у час выбуху таксама атрымалі раненні грамадзяне Японіі.

Выбух прагрымеў сёння ў цэнтры Бангкока насупраць месца, дзе многія вернікі ўзносяць свае малітвы індуісцкаму богу Эравану. Гэта свяцілішча пабудавана побач з аднайменным гандлёвым комплексам. Тут заўсёды людна, паколькі тут праходзяць таксама разнастайныя паказы, папулярныя ў мясцовых жыхароў і турыстаў.

Месца выбуху ачэплена паліцыяй і ўзброенымі сіламі. Закрыты ўсе бліжэйшыя станцыі метро.

17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/149/32418
Текущая дата: 06.10.2024