Белорусский портал в Казахстане

Магнітная бура абрушыцца на Зямлю ў навагоднюю ноч



Вучоныя зафіксавалі ўспышку на Сонцы, яна можа выклікаць магнітную буру ў ноч на 1 студзеня.

Аб гэтым заявілі расійскія вучоныя Інстытута зямнога магнетызму, іанасферы і распаўсюджання радыёхваль імя М.В. Пушкова.

Успышка працягласцю больш за тры гадзіны зафіксавана 28 снежня ў цэнтральнай частцы сонечнага дыска. Паводле даных вучоных, выпрамяненне ад успышкі даходзіць да нашай планеты за два-тры дні, адпаведна выкінуты паток часціц дасягне Зямлі якраз у навагоднюю ноч. Вучоныя папярэджваюць, што ў гэты дзень некаторыя людзі могуць адчуваць лёгкае недамаганне.

Адзначаецца, што амаль палавіна насельніцтва Зямлі адчувае на сабе ўплыў магнітных бур. У цэлым, паводле даных МНС Расіі, апублікаваных напярэдадні, у 2016 годзе прагназуецца ад 25 да 40 геамагнітных бур, сярод якіх 3-7 вялікіх і вельмі вялікіх. Паводле інфармацыі спецыялістаў, у 2016 годзе прадоўжыцца спад сонечнай актыўнасці, які будзе суправаджацца моцнымі сонечнымі ўспышкамі.

29 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/149/33725
Текущая дата: 28.12.2024