Старшыня Беларускай федэрацыі хакея алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч узышоў на Эльбрус. На вышыні 5642 м апынулася і джэрсі хакейнай зборнай Беларусі.
Старшыня ФХБ прысвяціў сваё ўзыходжанне на адну з самых высокіх вяршыняў свету атлетам, якія імкнуцца да заваявання вяршыняў спартыўных. Сімвалічна, што гэта адбылося ў дзень адкрыцця II Гульняў краін СНД, якія зараз праходзяць у Беларусі.
«Гэта не першае маё ўзыходжанне, але ўпершыню я зрабіў гэта ў джэрсі нацыянальнай каманды. Адразу скажу, што гэта зусім асаблівыя адчуванні. І я хацеў бы, каб гэты шлях натхніў усіх нашых атлетаў на паспяховае выступленне на II Гульнях краін СНД, бо дарога да любой вяршыні складаецца з маленькіх крокаў, якія кожны раз патрабуюць ад цябе поўнай канцэнтрацыі і самааддачы. Учора наша зборная хай і ў таварыскім матчы, але абыграла аднаго з грандаў КХЛ магнітагорскі „Металург“, дык няхай і далей хлопцам пакараюцца новыя вяршыні!»- падкрэсліў Аляксандр Багдановіч.
Звязда, 6 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/15/70407
Текущая дата: 20.11.2024