Прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў сумесным аператыўна-стратэгічным вучэнні «Баявое братэрства — 2023», паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны рэспублікі.
У аэрапорце Брэста ўдзельнікаў вучэнняў сустрэлі прадстаўнікі Міністэрства абароны і сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі.
Як паведамлялася раней, сумеснае вучэнне войскаў АДКБ «Баявое братэрства» пройдзе ў Беларусі 1-6 верасня. Плануюцца сумесныя і спецыяльныя вучэнні, якія ўключаюць падрыхтоўку розных кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ. Манеўры пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Звязда, 29 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/15/70820
Текущая дата: 20.11.2024