Белорусский портал в Казахстане

Гараскоп стрыжак на ліпень



Як выбраць спрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў.

4 ліпеня, субота. На календары неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў.

5 ліпеня, нядзеля. Яшчэ адзін неспрыяльны дзень — стрыжка можа парушыць энергетычны баланс, а таксама справакаваць праблемы са здароўем, істотны заняпад сіл і дэпрэсію.

6 ліпеня, панядзелак. Сёння не дзень для наведвання цырульніка — стрыжка негатыўна адаб’ецца на структуры валасоў і на вашай уласнай самаацэнцы.

7 ліпеня, аўторак. Неспрыяльны час для стрыжкі і афарбоўвання валасоў.

8 ліпеня, серада. Неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў, але добры для правядзення эпіляцыі.

9 ліпеня, чацвер. Сёння неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў.

10 ліпеня, пятніца. Афарбуйце сёння валасы ў свой натуральны колер — гэтым вы прыцягне да сябе «патрэбных» людзей.

11 ліпеня, субота. Зробленая сёння прычоска здольная ўзмацніць харызму яе ўладальніка, актывізуе яго асабістую энергетыку, напоўніць лёгкія дабратворным паветрам, а душу аптымізмам і верай ва ўласную ўдачу.

12 ліпеня, нядзеля. Стрыжка будзе ўдалай, асабліва захапляльным атрымаецца вобраз з лёгкай і паветранай прычоскай.

13 ліпеня, панядзелак. У гэты дзень добра рабіць лёгкія паветраныя прычоскі. Стрыжка ніяк не паўплывае на стан валасоў.

14 ліпеня, аўторак. Пасля стрыжкі ў дні Рака прычоска абсалютна не трымае форму, валасы становяцца непаслухмянымі, не паддаюцца ўкладцы.

15 ліпеня, серада. Устрымайцеся ад стрыжкі, могуць здарыцца непрыемнасці са здароўем.

16 ліпеня, чацвер. Выдатны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Маладзік — гэта той дзень, калі задуманыя жаданні спраўджваюцца. Можна памарыць, каб вашы валасы былі заўсёды прыгожымі.

17 ліпеня, пятніца. Выдатны дзень для наведвання цырульніцкага салона. Фарба для валасоў ляжа роўна, яе колер доўга не паблякне, а стрыжка зробіць вас больш рашучымі.

18 ліпеня, субота. Спрыяльны дзень для наведвання салона. У гэты перыяд паляпшаецца структура і паскараецца рост валасоў.

19 ліпеня, нядзеля. Дзень цудоўна падыходзіць для наведвання цырульніка.

20 ліпеня, панядзелак. Добры дзень для стрыжкі, яна ў такія дні робіць валасы прыгожымі, пышнымі і шаўкавістымі.

21 ліпеня, аўторак. Дзень выдатна падыходзіць для стрыжкі, больш за тое, стрыжка дапаможа прыцягнуць у жыццё каханне, новыя перспектыўныя знаёмствы і яркія ўражанні.

22 ліпеня, серада. Пасля стрыжкі ў гэты дзень валасы растуць даволі хутка, але іх якасць і структура не мяняюцца.

23 ліпеня, чацвер. Сёння сатанінскія 9 месяцовыя суткі, стрыгчы валасы і афарбоўваць іх не рэкамендуецца.

24 ліпеня, пятніца. Па тыбецкіх традыцыях гэта дзень, які спальвае. Рэкамендуецца ўстрымацца ад стрыжкі, бо гэта прыцягне да вас хваробы.

25 ліпеня, субота. Вельмі непажаданы дзень для стрыжкі, вас замучаюць недахопы ўласнай натуры. Пастаянна будзе здавацца, што вы недасканалыя, што будзе вельмі цяжка дасягнуць чагосьці такога, што магло б дапамагчы прасунуцца наперад.

26 ліпеня, нядзеля. У выніку стрыжкі валасоў узрасце прывабнасць, вы будзеце падабацца людзям.

27 ліпеня, панядзелак. Стрыжка валасоў прынясе шчасце і ўпэўненасць у сабе.

28 ліпеня, аўторак. Добра стрыгчы валасы тым, у каго аслабленае фізічнае здароўе і каму надакучыла манатоннасць у жыцці, каму не хапае актыўнасці, смеласці і валявых якасцяў.

29 ліпеня, серада. Спрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Стрыжка прыцягне шчасце, палепшыць знешні выгляд.

30 ліпеня, чацвер. Спрыяльны дзень для візіту ў салон. Аднак пры гэтым не варта эксперыментаваць і рэзка мяняць звыклы для вас вобраз.

31 ліпеня, пятніца. Калі ў гэты дзень састрыгчы канцы валасоў, то тым самым можна зняць лішні груз, непатрэбную інфармацыю. Валасы ажывуць, амалодзяцца, стануць гусцейшымі, будуць менш выпадаць.

Звязда, 4 ліпеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/153/31831
Текущая дата: 27.12.2024