Як паведаміла МУС краіны, загінулі 25 чалавек, больш за 200 атрымалі раненні.
Выбух прагрымеў 26 чэрвеня ў шыіцкай мячэці ў цэнтры Эль-Кувейта ў час пятнічнай малітвы.
"Загінулі 25 чалавек, 202 атрымалі раненні пры выбуху ў мячэці імама ас-Садыка", - гаворыцца ў заяве ведамства.
Выбух адбыўся ўнутры будынка, размешчанага ў раёне Эс-Савабер у цэнтре Эль-Кувейта. Выбуховай хваляй выбіты ўсе вокны. Як паведаміў сведка здарэння, гэта быў тэракт, учынены смертнікам.
Паводле інфармацыі панарабскіх СМІ, экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава" ўжо ўзяла на сябе адказнасць за напад.
Месца здарэння адным з першых наведаў эмір Кувейта Сабах аль-Ахмед аль-Джабер Ас-Сабах. Урад правёў экстраннае пасяджэнне ў сувязі з ЧП.
У канцы мая ісламісты ўчынілі два такія тэракты ў шыіцкіх мячэцях на ўсходзе Саудаўскай Аравіі. Тады загінулі больш за 10 чалавек.
26 чэрвеня 2015, Эль-Кувейт
БЕЛТА - ТАСС
26 чэрвеня 2015, Эль-Кувейт
БЕЛТА - ТАСС
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/154/31730
Текущая дата: 27.12.2024