Белорусский портал в Казахстане

У Мінску продаж алкагольных і слабаалкагольных напіткаў, піва з 15 чэрвеня будзе ажыццяўляцца з 09.00 да 22.00



Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, найбольш негатыўны ўплыў на крымінагенную сітуацыю ў Мінску аказвае рэалізацыя напіткаў з этылавым спіртам у гандлёвай сетцы горада ў начны час сутак. З улікам гэтага ўсімі адміністрацыямі раёнаў сталіцы прыняты рашэнні, згодна з якімі з 15 чэрвеня на тэрыторыі горада продаж алкагольных і слабаалкагольных напіткаў, піва будзе ажыццяўляцца выключна з 09.00 да 22.00.

Гэта абмежаванне не датычыцца прадпрыемстваў сферы грамадскага харчавання.

3 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/155/31247
Текущая дата: 27.12.2024