Белорусский портал в Казахстане

Захаванне памяці аб Вялікай Перамозе з`яўляецца прыярытэтнай задачай беларускай дзяржавы



Аб гэтым заявіў 17 красавіка старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час урачыстага пленарнага пасяджэння Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Сёння прыярытэтнай задачай беларускай дзяржавы з`яўляецца захаванне памяці аб Вялікай Перамозе і клопат аб 17,8 тыс. ветэранаў вайны", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што ў апошнія гады асобныя гісторыкі імкнуцца перагледзець вынікі вайны, прынізіць уклад народаў СНД у разгром фашызму. "Беларусь, як найбольш пацярпелая ў гэтай вайне дзяржава, катэгарычна асуджае спробы перапісаць нашу агульную гісторыю. Мы не павінны дапусціць глумлення з светлай памяці, народнага гора, наступствы якога адчувальныя да гэтага часу", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, украінскі канфлікт прымушае па-іншаму паглядзець на сітуацыю і зрабіць вывады. "Нам трэба прааналізаваць, ці ўсё робіцца ў СНД для захавання міру, стабільнасці і спакою", - упэўнены парламентарый.

Сёння ў час урачыстага пасяджэння МПА СНД адбыліся выступленні кіраўнікоў нацыянальных парламентаў дзяржаў, а таксама ўзнагароджанне ветэранаў СНД юбілейным медалём "70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".

17 красавіка 2015, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/156/30669
Текущая дата: 16.11.2024