Зніклы 22 красавіка ў Мінску дзевяцігадовы Андрэй Шарамецьеў знойдзены, паведамляе пошукава-ратавальны атрад "Анёл".
Школьнік быў знойдзены дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню ПРА "Анёл" і супрацоўнікаў крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС Мінска, СМІ, вадзіцеляў таксі, а таксама падпісчыкаў груп "Анёла" ва ўсіх сацсетках. Была праведзена велізарная праца: расклеены тысячы арыенціровак, апытана мноства людзей, правераны дзясяткі званкоў аб меркаваным месцазнаходжанні хлопчыка. У пошуках былі задзейнічаны ўсе супрацоўнікі мінскай міліцыі.
Правяраючы інфармацыю, што паступіла ад аднаго са сведак, на меркаванае месца знаходжання дзіцяці выбыла пошукавая група ў складзе больш за 25 чалавек. Яны дасканала адпрацавалі мясцовасць і знайшлі Андрэя.
Як высветлілася пазней, хлопчык, вяртаючыся з сябрам з магазіна, пайшоў не ў той бок і заблудзіў. Пабаяўшыся звярнуцца па дапамогу, быў вымушаны пераначаваць у пад`ездзе. Цяпер з хлопчыкам усё ў парадку. Ён знаходзіцца дома з бацькамі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 красавіка 2015
Мінск, 24 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/156/30684
Текущая дата: 16.11.2024