Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 3 красавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 3 красавіка 2015 года.

На 3 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 14.680 беларускіх рублёў
Еўра — 15.890
Расійскі рубель — 257,50 (абсалютны максімум гэтага года)
Украінская грыўна — 624,68

Кошык валют — 2.983,09

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 40 рублёў (0,27%), еўра — вырас на 70 рублёў (0,44%), расійскага рубля — на 5 (1,98%), грыўны — знізіўся на 4,04 рубля (0,64%). Курс кошыка валют вырас на 24,81 рубля (0,84%) у параўнанні з папярэднім днём і на 212,84 рубля (7,68%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,0824, "долар/расійскі рубель" — 57,01, "долар/грыўна" — 23,50.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 3 красавіка ў 9.40 долар куплялі па 14.400—14.580 і прадавалі па 14.650—14.800 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 46 рублёў (да 14.506), продажу — на 38 (да 14.694).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 14.400—14.600 пры куплі, 14.700—14.900 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/157/30354
Текущая дата: 16.11.2024