Вайскоўцы сілаў спэцыяльных апэрацый узброеных сілаў Беларусі ўпершыню ў гісторыі зробяць дэсантаваньне з парашутамі на дрэйфуючую крыгу ў цэнтральнай акваторыі Паўночнага Ледавітага акіяну.
Пра гэта паведаміла міністэрства абароны на сваім сайце.
Вучэньні ў Арктыцы пройдуць сумесна з кантынгентамі калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня дзяржаваў-чальцоў АДКБ.
Папярэдне беларускія вайскоўцы, якія возьмуць удзел у дэсантаваньні, прайшлі падрыхтоўку на базе расейскай 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі, якая базуецца ўва Пскове.
Вучэбная гуманітарная апэрацыя праводзіцца ва ўзаемадзеяньні з ваенна-транспартнай авіяцыяй Расеі і экспэдыцыйным цэнтрам Расейскага геаграфічнага таварыства.
Радыё Свабода, 6 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/157/30393
Текущая дата: 16.11.2024