Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ўзгоднены дакумент, які рэгламентуе супрацоўніцтва краін СНД у сферы аховы знешніх межаў



Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканкама СНД

У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску 12—13 лютага адбылося дадатковае пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праекта праграмы супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх межах на 2016—2020 гады.

Эксперты ўзгаднілі праект праграмы з улікам прапаноў Казахстана, Расіі і Таджыкістана, што паступілі па выніках унутрыдзяржаўнага ўзгаднення дакумента. Узгоднены таксама праект рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД па гэтым пытанні.

Праграма, распрацаваная Саветам камандуючых пагранічнымі войскамі, нацэлена на кансалідацыю намаганняў краін па далейшай рэалізацыі канцэпцыі ўзгодненай пагранічнай палітыкі дзяржаў СНД і фарміраванне на знешняй мяжы цэласнай сістэмы арганізацыі пагранічнай бяспекі і процідзеяння патэнцыяльным і рэальным выклікам і пагрозам.

Дакумент складаецца з раздзелаў, у якіх прапісаны арганізацыйна-прававыя і арганізацыйна-практычныя мерапрыемствы, а таксама мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё супрацоўніцтва ў інфармацыйнай, ваенна-тэхнічнай, навукова-даследчай, гуманітарнай сферах, па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў, механізмы фінансавання і кантролю за выкананнем пунктаў праграмы.

Плануецца, што рэалізацыя праграмы будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню пагранічнай бяспекі, у тым ліку актывізацыі супрацоўніцтва дзяржаў СНД у пагранічнай сферы, павышэнню выніковасці сумесных пагранічных спецаперацый і аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на процідзеянне трансгранічнай злачыннасці на знешніх межах Садружнасці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/160/29653
Текущая дата: 16.11.2024