Белорусский портал в Казахстане

На 8 мая ў Маскве запланаваная нефармальная сустрэча лідараў краін СНД



"Восьмага мая плануецца нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД", — заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Іваноў 17 сакавіка на пасяджэнні расійскага арганізацыйнага камітэта "Перамога".

Сустрэча кіраўнікоў краін СНД адбудзецца напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў Маскве. Паводле слоў міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, запрашэнні ўзяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах 9 мая накіраваныя кіраўнікам 68 дзяржаў, а таксама ААН, Савета Еўропы, ЮНЕСКА і ЕС. Лаўроў паведаміў, што свой удзел пацвердзілі кіраўнікі 26 дзяржаў, у тым ліку КНР, КНДР і Чэхіі.

Не маюць намеру ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях 9 мая ў Маскве старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм`ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/160/30130
Текущая дата: 26.12.2024