Прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік ДНР і ЛНР пакінулі Беларусь, вылецеўшы з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Як паведамлялася, прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін і прадстаўнік ЛНР Уладзіслаў Дэйнега правялі ў аэрапорце брыфінг для СМІ. Яны, у прыватнасці, заявілі, што чакаюць прадстаўнікоў іншых бакоў. "Мы прыехалі сюды не з пустымі рукамі, у нас ёсць разуменне таго, як весці перагаворы", - сказаў журналістам Дзяніс Пушылін. Ён дадаў, што прапановы, якія падрыхтавалі прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік, не супярэчаць заключаным раней у Мінску дакументам. Прадстаўнік ДНР не стаў раскрываць падрабязнасці гэтых прапаноў.
"Мы афіцыйныя прадстаўнікі, якія могуць удзельнічаць у перагаворах. У нас ёсць для гэтага ўсе дакументы", - таксама адзначаў Дзяніс Пушылін у размове з журналістамі.
30 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
30 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/161/29336
Текущая дата: 16.11.2024