Белорусский портал в Казахстане

Раніцай 20 студзеня пагранічнікі са Смаргоні (Гродзенская вобласць) затрымалі ў Ашмянскім раёне за 20 метраў ад лініі мяжы двух грамадзян Літвы



Парушальнікі знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап`янення.

Двое грамадзян Літвы, якія парушылі дзяржмяжу ў стане моцнага алкагольнага ап`янення, дэпартаваныя з Беларусі

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, высветлілася, што затрыманыя жывуць у адной з памежных вёсак Літвы. Напярэдадні яны вырашылі адзначыць сустрэчу, пасля чаго адправіліся ў суседні населены пункт, заблудзілі і ненаўмысна перайшлі літоўска-беларускую мяжу. Падчас агляду ўзровень утрымання алкаголю ў крыві ў маладых людзей дасягаў 2,64 праміле.

Парушальнікам рэжыму дзяржаўнай мяжы вынесенае папярэджанне з дэпартацыяй і забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі на два гады.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/162/29153
Текущая дата: 16.11.2024