Яна арганізавана Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Экспазіцыя сканцэнтруе ўвагу на тых асаблівасцях матэрыяльнай культуры, якія з`яўляюцца характэрнымі для нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў. Будуць прадстаўлены дасягненні нацыянальнай гісторыі, традыцый, матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі на прыкладзе матэрыялаў этнаграфічных даследаванняў, якія праводзіліся супрацоўнікамі музея ў ХХ стагоддзі. Дамінантай выстаўкі стане экспанаванне народнага адзення як найбольш яркай часткі матэрыяльна-культурнай спадчыны беларускага народа і вырабаў хатніх рамёстваў і промыслаў: ткацтва, вышыўкі, карункапляцення, разьбы па дрэве, ганчарства.
Цеснае супрацоўніцтва паміж Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі і Расійскім этнаграфічным музеем працягваецца ўжо больш за пяць гадоў. Выстаўка "Беларусы.by" стане трэцім сумесным праектам.
Выстаўка "Беларусы.by" будзе працаваць у Санкт-Пецярбургу да 22 сакавіка.
3 лютага 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
3 лютага 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/162/29446
Текущая дата: 26.12.2024