Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Прэм`ерны паказ беларуска-ізраільскага дакументальнага фільма "Захавальнікі памяці" рэжысёра Барыса Мафцыра адбыўся 22 студзеня ў Маскве. Ён прайшоў у Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (РДГУ) пры садзейнічанні дырэкцыі міжнароднага праекта "Культура без межаў" пад эгідай ЮНЕСКА і Міжнароднага культурнага цэнтра імя Саламона Міхоэлса.
Прэм`еру карціны наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у РФ Дорыт Голендэр, прадстаўнікі равінату Расіі, прарэктар па навуковай рабоце ўніверсітэта Аляксандр Безбародаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, студэнты і выкладчыкі РДГУ.
Ігар Петрышэнка ў сваім прывітальным слове адзначыў, што ў Беларусі не спыняецца работа па захаванні памяці аб трагічных старонках гісторыі Беларусі. Дыпламат акцэнтаваў увагу прысутных на эфектыўнасці рэалізуемага ў рэспубліцы комплексу мерапрыемстваў па процідзеянні праявам нацызму і спробам фальсіфікацыі гісторыі.
Вядомы ізраільскі рэжысёр-дакументаліст Барыс Мафцыр працуе над кінаанталогіяй аб трагедыі Халакосту ў былых краінах Савецкага Саюза, першую чаргу якога прадстаўляе дакументальны фільм "Захавальнікі памяці". Здымкі карціны прайшлі ў месцах масавых расстрэлаў яўрэяў на тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі па ініцыятыве прадзюсара беларускай кінакампаніі "Нонстоп Медыя" Юрыя Ігрушы сумесна з кінакампаніяй Zvi Shefy Productions (Ізраіль). Фільм змяшчае, у тым ліку, запісы расказаў жыхароў Беларусі - відавочцаў трагічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны. Паводле даных большасці навуковых крыніц, у Беларусі ў перыяд нямецкай акупацыі з 22 чэрвеня 1941 года па 28 ліпеня 1944 года загінулі прыкладна да 800 тыс. яўрэяў.
23 студзеня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
23 студзеня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/163/29209
Текущая дата: 26.12.2024