Як паведамляе прэс-служба Выканкама СНД, чакаецца, што статус базавай арганізацыі будзе нададзены Міжнароднаму навучальна-метадычнаму цэнтру фінансавага маніторынгу (Расія).
21—22 студзеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску адбудзецца пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта Рашэння аб базавай арганізацыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці па адукацыі ў сферы супрацьдзеяння легалізацыі (адмыванню) злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму.
Пасля атрымання статусу цэнтр будзе займацца вывучэннем, абагульненнем і распаўсюджваннем перадавога вопыту ў сферы супрацьдзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму і па пытаннях адукацыі ў гэтай сферы, навучаннем, падрыхтоўкай, перападрыхтоўкай і павышэннем кваліфікацыі кадраў, развіццём і ўкараненнем інавацыйных адукацыйных тэхналогій, уключаючы рэалізацыю адукацыйных праграм з прымяненнем сеткавай формы, электроннага навучання і дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій, арганізацыяй і правядзеннем навуковых даследаванняў.
Апрача таго, базавай арганізацыі трэба будзе праводзіць тэматычныя канферэнцыі, семінары, нарады, цыклы лекцый, навучальныя мерапрыемствы, развіваць і паглыбляць супрацоўніцтва адукацыйных і навукова-даследчых арганізацый краін СНД, рыхтаваць, выдаваць і распаўсюджваць навуковыя, навучальныя, метадычныя, інфармацыйна-аналітычныя, даведачныя матэрыялы, вывучаць і супастаўляць сістэмы кантролю і ацэнкі якасці адукацыі ў сферы супрацьдзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму, ствараць і суправаджаць адзіную інфармацыйную сістэму і базу звестак па асноўных кірунках дзейнасці базавай арганізацыі, браць удзел у падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў, міждзяржаўных праграм і метадычных рэкамендацый, праводзіць экспертызу нарматыўных прававых актаў, рэкамендацый, праграм.
Плануецца, што пасля канчатковага ўзгаднення праект рашэння будзе ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2015
Мінск, 18 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/164/29053
Текущая дата: 26.12.2024