Белорусский портал в Казахстане

Краіны СНД маюць намер больш актыўна рэагаваць на пагрозы пагранічнай бяспецы



Як паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта Садружнасці, праект вызначае парадак фарміравання, прымянення і спынення дзейнасці сумеснай групы, а таксама яе статусу на тэрыторыі боку, якія запытвае.

Праект пагаднення аб парадку фарміравання і прымянення сумесных груп спецыялістаў (экспертаў) пагранічных ведамстваў для хуткага рэагавання на пагрозы пагранічнай бяспецы на знешніх межах дзяржаў — удзельніц Садружнасці плануецца абмеркаваць і падпісаць на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 10 кастрычніка ў Мінску.

Асноўнымі задачамі сумеснай групы з`яўляюцца: аказанне практычнай дапамогі ў арганізацыі пагранічнай бяспекі на знешняй мяжы боку, які запытвае; збор інфармацыі аб становішчы, што складваецца на знешняй мяжы боку, які запытвае, аналіз пагроз пагранічнай бяспецы і своечасовае паведамленне аб гэтым у кампетэнтны орган боку, які запытвае, для прыняцця мер, якія папярэджваюць магчымыя наступствы выяўленых пагроз; аператыўнае выкананне запыту кампетэнтнага органа боку, які запытвае, аб правядзенні мерапрыемстваў па ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешняй мяжы боку, які запытвае, і падтрыманне ўзаемадзеяння з кампетэнтным органам боку, які запытвае.

Прапанова аб неабходнасці фарміравання сумеснай групы афармляецца запытам, які накіроўваецца кампетэнтным органам боку, які запытвае, у кампетэнтныя органы бакоў, у якіх запытваецца, праз каардынацыйную службу Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі.

Перасячэнне дзяржаўных межаў бакоў спецыялістамі (экспертамі) сумеснай групы ажыццяўляецца ў першачарговым парадку. Пры гэтым іх тэхнічныя і іншыя сродкі пры перасячэнні дзяржаўных межаў вызваляюцца ад мытных плацяжоў і іншых збораў і не падлягаюць канфіскацыі.

"Падпісанне і рэалізацыя палажэнняў пагаднення будзе садзейнічаць паглыбленню і пашырэнню супрацоўніцтва ў рэалізацыі ўзгодненай пагранічнай палітыкі на прасторы Садружнасці", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Выканкама СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/165/27639
Текущая дата: 05.10.2024