Белорусский портал в Казахстане

29 жніўня ў мінскім музеі "Дом Ваньковічаў" адкрылася выстава "Дарожныя замалёўкі Кануція Русецкага"



Прадстаўлены 22 лічбавыя копіі графічных работ (акварэль і малюнак алоўкам) мастака з альбома, які быў створаны падчас яго вандраванняў у тым ліку па Навагрудчыне (Навагрудак, Нясвіж, Сноў, Мір) у 1844—1846 гадах.

"Кануцій Русецкі — адзін з самых таленавітых прадстаўнікоў Віленскай мастацкай школы, — паведаміла малодшы навуковы супрацоўнік музея Яўгенія Сыроватка. — Русецкі з`яўляецца сучаснікам і аднагодкам нашага мастака Валенція Ваньковіча. Як і ён, вучыўся ў Віленскім універсітэце, таксама быў вучнем мастака Яна Рустэма. Пасля заканчэння вучобы Кануцій Русецкі жыве ў Парыжы, Берліне, праз некаторы час вяртаецца на радзіму".

Паводле слоў Сыроваткі, выстаўленыя работы цікавыя тым, што ўяўляюць сабой падарожны альбом. "Акрамя малюнкаў Мірскага замка, — адзначае яна, — у гэтым альбоме ёсць замалёўкі Навагрудка, Нясвіжскага замка, Іўя. Гэта не толькі архітэктура, але і побытавыя сцэны — увогуле, замалёўкі жыцця нашага краю таго часу".

Выстава будзе працаваць да 30 верасня.

БелаПАН, 29 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/166/27365
Текущая дата: 05.10.2024