Як паведамляецца на сайце МУС Расіі, затрыманне праходзіла ў Раменскім раёне Маскоўскай вобласці.
Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС РФ ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскай вобласці, галоўнага ўпраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрыманы лідар крымінальна-злачыннага асяроддзя, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.
Адшукваны 37-гадовы ўраджэнец Беларусі, вядомы ў крымінальным асяроддзі як злодзей у законе па мянушцы Дэн Бабруйскі, падазраецца ва ўчыненні шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў на тэрыторыі Беларусі.
Пры сабе затрыманы меў пашпарт на чужое імя.
Пра затрыманне паведамлена беларускаму боку. Вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі фігуранта ў Беларусь.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2014
Мінск, 15 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/166/28648
Текущая дата: 25.12.2024