Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
Беларускі бок вітае намер Вашынгтона і Гаваны нармалізаваць двухбаковы дыялог.
"Беларускі бок вітае намер Вашынгтона і Гаваны аднавіць дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Куба і Злучанымі Штатамі Амерыкі і нармалізаваць двухбаковы дыялог. Адмова ад спроб ізаляцыі, аднаўленне прамых кантактаў з`яўляюцца крокамі ў правільным напрамку", - сказаў Дзмітрый Мірончык.
"Спадзяёмся, што далейшы прагрэс у кубінска-амерыканскіх адносінах стане наглядным сведчаннем контрпрадукцыйнасці і неэфектыўнасці аднабаковых абмежавальных мер, прывядзе да пераасэнсавання і адмовы ад іх выкарыстання ў якасці інструмента знешняй палітыкі", - дадаў прэс-сакратар МЗС.
18 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
18 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/166/28786
Текущая дата: 26.12.2024