Белорусский портал в Казахстане

Больш як 3 тыс. чалавек скарысталіся на Дзяды пунктамі спрошчанага пропуску на граніцы з Літвой і Латвіяй



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

"Больш як 2,4 тыс. жыхароў беларуска-літоўскага прыгранічча ў выхадныя дні скарысталіся пунктамі спрошчанага пропуску для перасячэння дзяржаўнай граніцы з Літвой. Афармленне ў Латвію ў дзень усіх святых і дзень памінання памерлых у пунктах спрошчанага пропуску "Плюсы", "Відзы" і "Гаўрыліна" прайшлі 567 чалавек", - адзначылі ў прэс-службе.

Графік функцыянавання кожнага з пунктаў пропуску быў вызначаны зыходзячы з інтарэсаў грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі, па ўзгадненні з пагранічнымі службамі сумежных дзяржаў у сувязі з рэлігійнымі святамі 1 і 2 лістапада.

3 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/167/28013
Текущая дата: 15.11.2024