Белорусский портал в Казахстане

Міратворчыя сілы Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) гатовыя да любых складаных аперацый, у тым ліку за межамі тэрыторыі краін-удзельніц, уключаючы Украіну



3Аб гэтым заявіў РИА Новости 29 жніўня генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.

Пры гэтым ён падкрэсліў: рашэнне аб выкарыстанні міратворчых сіл знаходзіцца ў кампетэнцыі Савета калектыўнай бяспекі, у які ўваходзяць лідары краін — удзельніц АДКБ.

"Міратворчыя сілы АДКБ сфарміраваныя некалькі гадоў таму, прайшлі баявое зладжванне, — сказаў Бардзюжа. — Ваеннаслужачыя, якія ўваходзяць у іх склад, добра падрыхтаваныя ў індывідуальным плане, аснашчаныя ўсім неабходным узбраеннем і тэхнічнымі сродкамі. Іх здольнасць вырашаць міратворчыя задачы, у тым ліку ў складзе калектыўных сіл, знаходзіцца на высокім узроўні".

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) — ваенна-палітычны саюз, куды ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 29 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/169/27355
Текущая дата: 15.11.2024