Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па вытворчасці Таццяна Сайганава.
СААТ "Камунарка" запусціць 12 верасня лінію па вытворчасці шакаладу з буйнымі дабаўкамі і начынкамі,
На лініі вартасцю 4,3 млн еўра будуць вырабляць больш за 15 новых найменняў шакаладу. "Мы будзем выпускаць шакалад з такімі дабаўкамі, як сублімаваныя чарніцы, апельсінавая цэдра, а таксама малочны шакалад з фундуком, з фундуком і разынкамі, з салёным арахісам. Навінкі паступяць у продаж у сярэдзіне верасня - пачатку кастрычніка", - расказала Таццяна Сайганава.
Прадукцыйнасць лініі пры поўнай загрузцы складае 1 т прадукцыі ў гадзіну, да 15 т у суткі. Дзякуючы яе рабоце аб`ёмы вытворчасці шакаладу на прадпрыемстве павялічацца на 5,5 тыс. т да 23 тыс. т у год.
Таццяна Сайганава адзначыла, што ў 2015 годзе "Камунарка" ставіць перад сабой задачу павялічыць вытворчасць прадукцыі практычна ў два разы. Нядаўна на прадпрыемстве запусцілі новую вафельную лінію, у канцы верасня на фабрыку паступіць абсталяванне для новай могульнай лініі. Яе прадукцыйнасць складзе 1,5 т у гадзіну. На лініі будуць вырабляць суфле, тофі, нугу, жэле. "Акрамя таго, мы звярнуліся ў Мінгарвыканкам з просьбай выдзеліць нам пляцоўку па-за тэрыторыяй "Камунаркі", за горадам, дзе мы хацелі б арганізаваць вытворча-складскі комплекс. На яго тэрыторыі плануем размясціць цэх па першаснай перапрацоўцы какава-зярнят, а таксама лагістычны цэнтр і, магчыма, фірменны магазін, дзе будзем гандляваць оптам", - сказала намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці.
Яна падкрэсліла, што ўсе падраздзяленні прадпрыемства прыкладаюць максімум намаганняў для нарошчвання экспартных паставак. "На гэта цяпер працуюць усе службы кампаніі: тэхнолагі займаюцца смакамі, дызайнеры - распрацоўкай упаковак, актыўна працуе аддзел маркетынгу і рэкламы", - адзначыла Таццяна Сайганава. Аб`ём экспарту прадпрыемства плануецца давесці з цяперашніх 20 працэнтаў да 30 працэнтаў і больш.
СААТ "Камунарка" з`яўляецца вядучым вытворцам кандытарскіх вырабаў у Беларусі. Выпускае больш за 200 найменняў прадукцыі, штогод з`яўляецца 15-20 навінак.
11 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/169/27488
Текущая дата: 15.11.2024