Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
Натуральны прырост насельніцтва за студзень—верасень 2014 года склаў 4.601 чалавек, міграцыйны — 2.917 чалавек. Міграцыйны прырост насельніцтва зменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года на 4.189 чалавек, або на 59%.
У студзені—верасні 2014 года ў Мінску нарадзілася 17.626 дзяцей, памерла 13.025 чалавек. Колькасць народжаных перавысіла колькасць памерлых на 35,3% (у студзені—верасні 2013 года — на 30,7%).
У студзені—верасні 2014 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 5,9%, колькасць фактаў скасавання шлюбаў — на 0,1%. У гэты перыяд на тысячу шлюбаў прыпадала 411 фактаў іх скасавання (у студзені—верасні 2013 года — 435).
Марына Носава, БелаПАН
30 кастрычніка 2014
30 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/169/27928
Текущая дата: 26.12.2024